Шахада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шахада
Remove ads

Шахада (араб. الشهادة — «сведчанне») — першы свядомы крок, з дапамогай якога чалавек робіцца мусульманінам, адзін з пяці слупоў ісламу.

Хуткія факты Шахада, Мова твора або назвы ...

Лічыцца, што чалавек з’яўляецца мусульманінам ад нараджэння, але, вымаўляючы словы сведчання веры, ён робіцца свядомым вызнаўцам ісламу, цалкам прымаючы ўсе прынцыпы рэлігіі і рытуальную практыку.

Пераклад шахады выглядае наступным чынам:

" Сведчу, што няма сапраўднага Бога, акрамя Алаха, і яшчэ сведчу, што Мухамад — пасланнік Алаха. "

Сведчанне веры ў шахадзе складаецца з дзвюх частак. Першая частка выяўляе прызнанне цэнтральнай канцэпцыі ісламу — адзінабожжа. Сведчанне сапраўднае, калі чалавек дасягнуў свядомага ўзросту, прымае ўсе слупы веры, падзяляе асноўныя паняцці чалавечага статуса паводле ісламу (свабода, годнасць, адказнасць). Другая частка сведчання ўяўляе сабой прызнанне місіі Мухамада і яго статуса апошняга Прарока, а таксама прызнання Карана і прарочай традыцыі як абавязковай формы.

У агульным сэнсе шахада з’яўляецца як пацвярджэннем веры ў Бога, так і прыняццем на сябе адказнасці — перад Богам і чалавекам. Калі чалавек аднойчы вымавіў сведчанне і лічыць сябе мусульманінам, ніхто не мае права ставіць пад сумнеў яго рашэнне або выключаць, выдаляць яго з ісламу.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads