Шахдагскі нацыянальны парк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шахдагскі нацыянальны паркmap
Remove ads

Шахдагскі нацыянальны парк (азерб.: Şahdağ Milli Parkı) — адзін з нацыянальных паркаў Азербайджана. Заснаваны ў 2006 г. Размешчаны на поўначы краіны, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказскага хрыбта, на мяжы з Грузіяй і Расіяй. Агульная плошча парку 130 508,1 гектара (1305,081 км²). Гара Базардзюзю — найвышэйшы пункт Азербайджана (і самы паўднёвы пункт Расіі) знаходзіцца ў Шахдагскім нацыянальным парку.

Хуткія факты Шахдагскі нацыянальны парк, Размяшчэнне ...

Указ аб стварэнні парка падпісаны прэзідэнтам Азербайджана 8 снежня 2006 г. Парк быў створаны ў 2008 г. на тэрыторыі Ісмаілінскага і Піргулінскага запаведнікаў. Мяркуецца, што яго тэрыторыя будзе ў далейшым істотна пашырана, так што ён стане самым вялікім нацыянальным паркам краіны і будзе знаходзіцца на тэрыторыі шасці раёнаў Азербайджана: Ісмаілінскага, Губінскага, Кусарскага, Габалінскага, Агузскага і Шамахінскага.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads