Шая Ла-Баф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шая Ла-Баф
Remove ads

Ша́я Саі́д Ла-Ба́ф (англ.: Shia Saide LaBeouf; /ˈʃaɪə ləˈbʌf/; нар. 11 чэрвеня 1986 года, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі акцёр, які згуляў галоўныя ролі ў трылеры «Параноя» (2007) і блокбастарах «Трансформеры» (2007, 2009, 2011) і «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). Ганараваны прэміі BAFTA у намінацыі «Узыходная зорка» (2008).

Хуткія факты Шая Ла-Баф, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1986 года ў Лос-Анджэлесе, у франка-яўрэйскай сям'і цыркавога клоўна і танцоўшчыцы ў начным клубе. Атмасфера ў доме будучага акцёра панавала адпаведная — бязладна-цікавая. Бацька Ла-Бафа заўсёды любіў выпіць, аднак неўзабаве яго бяскрыўдная спачатку любоў да выпіўкі перарасла ў сапраўдны алкагалізм. Калі сыну было дзесяць гадоў, бацька дапіўся да таго, што патрапіў у наркалагічную клініку. Маці адразу ж падала на развод, і сям'я распалася[3]. Шая сваё імя (ідыш: שײַע), якое перакладаецца як (падарунак), атрымаў у гонар дзядулі[4].

У 1999-м годзе згуляў сваю першую ролю ў 6-м эпізодзе 7-га сезону Варыянт Голдберга (тэлесерыял «Сакрэтныя матэрыялы») ва ўзросце 13 гадоў у ролі хлопчыка, якому патрэбна аперацыя, але няма грошай, пошукамі якіх і дапамаглі Генры Уімзу заняцца агенты Фокс Малдэр і Дана Скалі.

Дэбютам у вялікім кіно для Шаі лічыцца фільм ад Дыснея «Скарб». У гэтай карціне Шаі ўдалося раскрыць свае грандыёзныя здольнасці да драматычнай ігры. Трохі пазней, у 2004 годзе, новаспечаны акцёр паўстае прад намі ў кінастужцы «Трыумф». Фільм распавядаў пра першакласнага гальфіста і быў заснаваны на рэальных падзеях. Ацэньваючы фільм, крытыкі разыйшліся ў меркаваннях.

У 2007 годзе з'яўляецца новая стужка «Параноя», дзе ролю галоўнага героя выконвае Шая. На карціну станоўча адрэагавала большасць крытыкаў. Яна здабыла немалы поспех у пракаце ў шматлікіх краінах, а Ла-Баф падняўся на новую ступень папулярнасці. Ужо тады крытыкі прадбачылі, што ён будзе новай яркай зоркай у Галівудзе.

Мае татуіроўку на правым запясці з надпісам «1986-2004», на левым плячы адбітак лапы, і на левым боку намалявана рука ў наручніках, якая піша ліст.

Быў арыштаваны ў сакавіку 2008 года за тое, што адмовіўся пакінуць адну з чыкагскіх апатэк[5]. У ліпені 2008 года Шая патрапіў у аварыю, у выніку якой пашкодзіў руку. Па прыбыцці паліцыі на месца падзей акцёр адмовіўся зрабіць хімічны тэст на алкаголь і наркотыкі. У студзені 2009 года лос-анджэлескі суд абвінаваціў яго ў кіраванні аўтамабілем пад уздзеяннем алкаголю ці наркатычных сродкаў на падставе «фізічных прыкмет» (хістанне, незразумелая мова і г.д.) і адабраў у акцёра правы на ваджэнне[6].

Remove ads

Фільмаграфія

  • 1984 — «Наўсікая з Даліны вятроў» (агучванне)
  • 1996 — «Сакрэтныя матэрыялы» (тэлесерыял, эпізод «Варыянт Голдберга»)
  • 1998 — «Сняданак з Эйнштэйнам»
  • 1999 — «Дзівакі і дурнаватыя» (тэлесерыял)
  • 2000 — «Хуткая дапамога» (тэлесерыял)
  • 2000-2003 — «Запальвай са Стывенсамі» (тэлесерыял)
  • 2001 — «Загнаны»
  • 2002 — «Дзень з жыцця» (тэлестужка)
  • 2003 — «Як застацца ў жывых» (тэлестужка)
  • 2003 — «Ангелы Чарлі: Толькі наперад»
  • 2003 — «Бітвы салдата Келі»
  • 2003 — «Тупы і яшчэ тупей тупога: Калі Гары сустрэў Лойда»
  • 2003 — «Скарб»
  • 2004 — «Я, робат»
  • 2005 — «Канстанцін: Уладар цемры»
  • 2005 — «Найвялікшая з гульняў»
  • 2006 — «Як пазнаць сваіх святых»
  • 2006 — «Бобі»
  • 2007 — «Параноя»
  • 2007 — «Лаві хвалю!» (агучванне)
  • 2007 — «Трансформеры»
  • 2008 — «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа»
  • 2008 — «На кручку»
  • 2009 — «Нью-Ёрк, я люблю цябе»
  • 2009 — «Трансформеры: Помста паўшых»
  • 2010 — «Уол-стрыт: Грошы не спяць»
  • 2011 — «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяцы»
  • 2012 — «Самая п'яная акруга ў свеце»
  • 2012 — «Брудныя гульні»
  • 2013 — «Закахацца да смерці»
  • 2013 — «Німфаманка»
  • 2014 — «Шаленства»
Remove ads

Вядомыя ганарары

Ганарары прыведзены ў адпаведнасці з данымі IMDb[7].

  • 2006 — «Бобі» — $ 400 000
  • 2007 — «Параноя» — $ 400 000
  • 2007 — «Лаві хвалю!» (мультфільм) — $ 400 000
  • 2007 — «Трансформеры» — $ 750 000
  • 2009 — «Трансформеры: Помста паўшых» — $ 5 000 000
  • 2010 — «Уол-стрыт: Грошы не спяць» — $ 8 000 000
  • 2011 — «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца» — $ 15 000 000

Зноскі

  1. Shia LaBeouf // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #141237848 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads