Швейцарская нацыянальная бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швейцарская нацыянальная бібліятэка (ням.: Schweizerische Nationalbibliothek, фр.: Bibliothèque Nationale Suisse, італ.: Biblioteca Nazionale Svizzera, рэтарам.: Biblioteca naziunala svizra) — бібліятэка размешчаная ў Берне, Швейцарыя і ўваходзіць у склад федэральнага ўпраўлення па справах культуры, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца Федэральнаму дэпартаменту ўнутраных спраў. [10]
Remove ads
Гісторыя
Датай заснавання бібліятэкі лічыцца 1894 год, у якім быў распрацаваны федэральнай указ пра стварэнне Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі, зацверджаны Сенатам і Нацыянальным саветам. А ў 1895 годзе бібліятэка ўжо пачынае сваю дзейнасць. [11] Першае памяшканне бібліятэкі было памерам з чатырохпакаёвую кватэру і не мела электрычнага асвятлення. У 1899 годзе бібліятэка пераязджае ў новае больш прасторнае памяшканне ў будынку федэральнага архіва, што дазваляе ёй адкрыць свой архіў для грамадскасці. [11] У 1901 годзе з'явіўся першы бібліяграфічны бюлетэнь Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. У сучасным выглядзе бібліятэка з'явілася ў 1931 годзе, калі пераехала ў новы будынак у якім і знаходзіцца і цяпер. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1928 годзе па праекце архітэктараў Хошэтлера, Каўфмана і Эшгера. [12]
Remove ads
Кіраўніцтва
Дырэктарам бібліятэкі з 1 красавіка 2005 года па цяперашні час з'яўляецца Мары-Крысцін Дафі. Мары-Крысцін мае навуковую ступень ў вобласці гуманітарных навук. Яна працуе ў швейцарскай нацыянальнай бібліятэцы з 1991 года і за час працы знаходзілася на некалькіх кіруючых пасадах, у тым ліку і ў якасці намесніка дырэктара з 2003 года па сакавік 2005 года. [9]
Гл. таксама
- Нацыянальная бібліятэка
- Найбуйнейшыя бібліятэкі свету
- Швейцарскі літаратурны архіў
Зноскі
- https://www.museen-bern.ch/fr/institutions/ Праверана 21 лютага 2020.
- Swiss GLAM Inventory, 16 September 2016 — 2016.
- Die Direktorin. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Дырэктар.
- Organisation. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Арганізацыя.
- Geschichte der Bibliothek. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Гісторыя.
- Швейцарская Нацыянальная бібліятэка. Архівавана 6 кастрычніка 2014. Артыкул з сайта architekture.info
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads