Шклоўскі тэатр Зорыча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шклоўскі тэатр Зорыча
Remove ads

Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча — самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе Беларусі[1]. Дзейнічаў у Шклове ў 17781800 (памяшканне пабудавана ў 1780)[2][3].

Thumb
Партрэт Сямёна Гаўрылавіча Зорыча, заснавальніка прыгоннага тэатра

Гісторыя

Пасля смерці графа Сямёна Гаўрылавіча Зорыча прыгонны тэатр перастаў існаваць. Аркестр разам з кадэцкім корпусам пераехаў у Гродна, а балетная трупа засталася без справы. У 1800 годзе пасля перагавораў спадчыннікаў графа з гофмаршалам і дырэктарам імператарскіх тэатраў А. П. Нарышкіным у Шклоў быў камандзіраваны рускі балетмайстар І. І. Вальберх  (руск.), які адабраў з балета 14 чалавек і вывез іх у Санкт-Пецярбург. З закрыццем шклоўскага тэатра ў 1799 годзе скончылася эпоха прыгоннага балета на тэрыторыі Беларусі[4].

Remove ads

Будынак

Тэатральныя паказы ішлі ў спецыяльным тэатральным будынку, пабудаваным у 1780 годзе, і ў залах пры аранжэрэі[1].

Акцёрскі склад

З 1778 да 1780 года тут сфарміравалася дзве трупы — балетная і драматычная, быў хор і тры аркестры[1].

У драматычных спектаклях выступалі замежныя гастралёры, навучэнцы кадэцкага корпуса, арганізаванага Зорычам, прыгонныя выканаўцы. Таксама прымалі ўдзел дваране-аматары. Вядома, што ў спектаклях стала ўдзельнічалі графіня Меліна і княгіня К. А. Далгарукая, а пастаноўка оперы Ванжуры  (руск.) «Апякун ашуканы» была арганізавана «сіламі шляхты»[5]. Асабліва славіўся як драматычны акцёр князь П. В. Мяшчэрскі[6], выканальніцкая манера і майстэрства якога паўплывалі на творчасць рэфарматара рускай сцэны М. Шчэпкіна[2].

Вядомасць набылі прыгонныя акцёры — сёстры Пелагея і Кацярына Азарэвіч, Г. і Р. Бекеры, К. Буткевіч, М. Бушынская, Г. Максімовіч, Я. Палітыка, К. Скарабагаты, Н. Соніна, Л. Суворава, Я. Чуцікаў, Ф. Шамборскі, А. Янкілевічавай[2].

Прадстаўленні

Менавіта ў Шклове праходзілі першыя выступленні замежных артыстаў, прыехаўшых у Расію. С. А. Тучкоў  (руск.) сведчыў: «Ніводны слаўны музыкант, спявак або спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Зорыча. Ен дарыў іх шчодра і так хораша з імі абыходзіўся, што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў і з ўдзячнасцю давалі настаўленні ўласным яго музыкантам»[1].

У тэатры ўсё было па-сапраўднаму: калі па сцэнарыі ішла бітва — на сцэну заязджалі воіны на конях; калі гэта была водная баталія — дзеянне перамяшчалася ў велізарны басейн. Усяго за спектакль адбывалася да 70 змен дэкарацый. Аднак гледачоў прываблівала не столькі багацце пастановак, колькі майстэрства шклоўскіх артыстаў: на спектаклі балетнай трупы з’язджаліся аматары з Вены, Варшавы, Масквы[7].

Асабліва грандыёзнае тэатральнае відовішча (пантаміма з алегорыямі з выкарыстаннем да 70 пышных дэкарацый) зладжана 30 мая 1780 за нагоды сустрэчы ў Шклове імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. На прадстаўленні прысутнічаў увесь расійскі двор[2].

У 1787 годзе афармленнем спектакляў займаўся тэатральны мастак Антоній Главацкі[8].

Remove ads

Водгукі

Гісторык рускага тэатра В. Сахноўскі  (руск.) так адгукаўся пра шклоўскі тэатр:

" Тутэйшыя прадстаўленні пераўзыходзілі па пышнасці прыдворныя спектаклі рускія, былыя польскія, імператарскія аўстрыйскія ў Шонбруне і французскія ў Версалі
В. Сахноўскі
"

Гл. таксама

Зноскі

  1. Тэатр Зорыча(недаступная спасылка)
  2. Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470.
  3. Тэатр Зорыча(недаступная спасылка)
  4. Музыкальный театр Беларуси… С. 196.
  5. Зорыча шклоўская зорка(недаступная спасылка)
  6. Гловацкий Антоний // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads