Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»
калабарацыйнае падраздзяленне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц» (ням.: Luftlandebataillon zur besonderen Verfügung «Dallwitz»), вядомы таксама, як дыверсійна-выведвальная школа «Дальвіц» — воінскае фарміраванне спецыяльнага прызначэння ў падпарадкаванні Абвера. У яго склад уваходзілі найбольш падрыхтаваныя салдаты і афіцэры Беларускай краёвай абароны і беларускай паліцыі, пераважна сябры Беларускай незалежніцкай партыі. Батальён быў заснаваны ў ліпені 1944 г.
Remove ads
Другая сусветная вайна
Па задумах кіраўнікоў абвера, асабісты склад батальёна павінен быў выкарыстоўвацца ў тыле савецкіх войскаў для правядзення разведвальных і дыверсійных аперацый. Курсанты вывучалі падрыўную і сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзення партызанскага бою, тыпы зброі. Рыхтавалася група дзяўчат-радыстак. Начальнікам школы быў маёр рэзерву Георг Геруліс, ягонымі намеснікамі: Барыс Рагуля і Усевалад Родзька (адказваў таксама за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна).
Да восені 1944 г. асабовы склад батальёна налічваў больш за 200 чал., якія былі размеркаваны па дзвюх ротах: 1-я «Паўночная» (камандзір — лейтэнант Андрэй Рудак) і 2-я «Паўднёвая» (камандзір — лейтэнант Міхась Зуй). У выпадку непазбежных страт батальён павінен быў напаўняцца салдатамі і афіцэрамі 1-га кадравага батальёна БКА[1].
Жаўнеры батальёну насілі ў асноўным стандартныя шэра-зялёныя мундзіры вермахта са знакамі адрознення, якія былі прынятыя ў БКА ў 1944 г. з улікам загадаў шэфа Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР № 6 ад 25 кастрычніка 1944 г. і загада № 43 ад 3 сакавіка 1945 г. Калі ў першым гаворка ішла пра «беларускае за мяжой», то ў другім змяшчалася дакладная інфармацыя наконт абавязковага ўжывання згаданых знакаў адрознення і абмундзіравання для дэсантнікаў «Дальвіц»[2]
Увосень на тэрыторыю Беларускай ССР скінулі з самалётаў некалькі атрадаў і асобных дэсантнікаў. Частку адразу адлавілі і ліквідавалі савецкая контрразведка, іншыя арганізавалі партызанскую барацьбу.
У пачатку лістапада 1944 г. школа і батальён перадыскалаваліся ў Вальбуш. Пазней пераехаў пад Берлін, потым у Чэхію. У канцы сакавіка 1945 г. У. Родзька заключыў пагадненне з кіраўніком «Ягдфэрбанд—Ост СС» Ота Скарцэні аб павелічэнні складу батальёна да 700—800 чал. і яго перадыслакацыі з Чэхіі на тэрыторыю савецкай Беларусі. У маі 1945 г. чэшскія партызаны раззброілі батальён, а У. Родзька абвесціў пра роспуск.
Remove ads
Пасляваенная партызанская дзейнасць
Батальён быў падзелены на групы, якія прабіваліся на Захад або на тэрыторыю Беларусі. Атрад У. Родзькі перабраўся на Беласточчыну, дзе яго самога і арыштавалі. Рэшта ўдзельнікаў батальёна ўвязалася ў партызанскую барацьбу у Белавежскай і Налібоцкай пушчах.
Адлюстраванне ў масавай культуры
У верасні 2013 г. тэлеканал БелСат паказаў дакументальны фільм рэжысёра Антона Цялежнікава «Праклятыя і забытыя» (у 2 частках), пра беларускіх жаўнераў, якія прайшлі падрыхтоўку ў нямецкай дыверсійнай школе «Дальвіц»:
Глядзіце таксама
Зноскі
- Чуев, С. Н. Спецслужбы Третьего Рейха: [В 2 кн.] / Сергей Геннадьевич Чуев. Кн. 1. — СПб.: Нева, 2003. — 381, [1] с., [8] л. ил., портр. — С. 197 — 198. — (Досье. Спецслужбы мира). — ISBN 5-7654-2826-6.
- Грыбоўскі, Ю. Абмундзіраванне беларускіх вайсковых фармаванняў на нямецкай службе падчас Другой сусветнай вайны / Юры Грыбоўскі; [Пер. з пол. А. Берасьнеў] // ARCHE Пачатак. – 2010. – № 5 (92). – Травень. – С. 475 – 508. — ISSN 1392-9682. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 383. — Воп. 1. — Спр. 11а. — Арк. 233 — 234, 313.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads