Ота Скарцэні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Скарцэні
Remove ads

О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.

Хуткія факты Ота Скарцэні, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям'і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.

У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[2] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[3]

Remove ads

Кінаўвасабленні

  • 1972 — Вызваленне — Флярын П'ерсык
  • 1977 — Салдаты волі — Бруна Ая
  • 1985 — Бітва за Маскву
  • 1985 — Mussolini: The Untold Story (тэлесерыял) ЗША — Вольф Кахлер
  • 1985 — Mussolini and I (фільм) Францыя-Італія-Германія — Харальд Дытл
  • 2007 — Галоўны калібар — Улад Дэмін
  • 2010 — Замах — Анатоль Каценьяў

Зноскі

  1. The Hitler Book / Hrsg.: H. Eberle, M. Uhl — 2005.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1606244'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26491985'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q7739861'></a>
  2. Perry Biddiscombe: The SS Hunter Battalions: The Hidden History of the Nazi Resistance Movement 1944-45. Tempus, 2006. ISBN 0752439383 С. 65 Google Books

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads