Шкунціцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шку́нціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шкунцікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад Залескага сельсавета Глыбоцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шкунціцкага сельсавета 22 населеныя пункты[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Германавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вуглы, Жукі Горныя, Жукі Ложныя і хутар Мар’янполле)[3]. 9 снежня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радзюкоўскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads