Шлезвіг (горад)

горад у Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шлезвіг (горад)map
Remove ads

Шле́звіг (ням.: Schleswig, дацк.: Slesvig, н.-ням.: Sleswig, палаб. Слаўсвік) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.

Хуткія факты Краіна, Зямля ...

Уваходзіць у склад раёна Шлезвіг-Фленсбург. Насельніцтва складае 24 058 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошча 24,3 км². Афіцыйны код — 01 0 59 075.

Горад стаіць на заходнім ускрайку бухты Шлей, хвалі якой намаляваны на яго гербе[1].

Remove ads

Паходжанне назвы

Бярэ сваю назву ад бухты Шлей у Балтыйскім моры, у канцы якой ён размешчаны, і «Вік» ці «Віг», што азначае заліў на старой мове вікінгаў і сучаснай дацкай мове. Шлезвіг (Slesvig), такім чынам, азначае бухту Шлей. Існуе таксама здагадка, што назва Шлезвіг узнікла па імі аднаго племя заходніх славян, якіое жыло ў «Slavsvick» паміж V і X стагоддзямі.

Славутасці

Thumb
Замак Готарп
  • Замак Готарп (пабудаваны ў 1161 годзе, рэканструяваны ў XVII стагоддзі архітэктарам Тэсін-малодшым) — былая рэзідэнцыя герцагаў, з садам у стылі барока. У замку захоўваецца копія глобуса Готарфа).
  • Шлезвігскі сабор (1134), з грабніцай караля Фрыдрыха I Даніі.
  • Холм — старая рыбацкая вёсачка на беразе Шлей.
  • Хедэбю — паселішча вікінгаў.
  • Алтар Бордэсхальм у Кафедральным саборы (1521, аўтар — Ханс Бругеман) — зроблены ў Даніі, але размешчаны цяпер у Шлезвігу — уваходзіць у Дацкі культурны канон.
Remove ads

Знакамітасці

  • У Шлезвігу нарадзіўся Вернер Ганс Фрыдрых Абрагамсан — дацкі пісьменнік і археолаг.

Клімат

Клімат вільготны і марскі. Штогадовая сярэдняя тэмпература 8 °C , сярэднія асадкі 814 мм.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads