Шпакоўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шпако́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шпакоўшчына.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шпакоўшчынскага сельсавета 15 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астроўшчынскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Верхнія Марозы, Гамоўшчына, Карсюкі, Касарэва, Лужайкі, Нача-Шпакоўшчына, Ніжнія Марозы, Радкоўшчына, Сарокі, Сіпоўшчына, Чарнаручча і Шпакоўшчына.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads