Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці (Асвея)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Пабудаваны ў 1759 годзе пры манастыры міласэрных сясцёр.
У будынку знаходзіцца бальніца. Ён занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура

П-падобны ў плане аднапавярховы мураваны будынак накрыты двухсхільным дахам. Планіроўка ў сярэдняй частцы калідорная, у крылах галерэйная. Першапачатковая планіроўка змененая ў 1928—29 гг., часткова збераглася ў левым крыле, над якім знаходзіцца паўпадвальны паверх. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках, паўпадвал — цыліндрычнымі скляпеннямі, у астатніх памяшканнях столь плоская.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 265. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X
Спасылкі
- Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці (Асвея) на сайце Radzima.org
- Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці (Асвея) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці (Асвея) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads