Штандартэнфюрар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штандартэнфюрар (ням.: Standartenführer) — чын (званне) у СС і СА, адпавядаў чыну палкоўніка.

У 1929 годзе гэты чын быў уведзены ў структуру СС для кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штандартаў (SS Standarte). Звычайна штандарт фарміраваўся з членаў СС вялікага горада ці дзвюх-трох малых гарадоў. У штандарт уваходзілі тры штурмбаны (SS Sturmbann), адзін рэзервовы штурмбан (з ліку старэйшых членаў СС ва ўзросце 35-45 гадоў) і шпільманцуг (аркестр). Колькасць штандарта даходзіла да 3500 чалавек.
З 1936 года, пасля стварэння войскаў СС, чын штандартэнфюрара адпавядаў чыну палкоўніка і пасады камандзіра палка.
- Знакі адрознення штандартэнфюрара СС (Вафен-СС)
- Нарукаўная нашыўка на маскіровачны касцюм
Remove ads
Гл. таксама
- Корпусныя колеры (Войскі СС)
- Званні і знакі адрознення войскаў СС
Малодшае званне Оберштурмбанфюрар |
Штандартэнфюрар | Старэйшае званне Оберфюрар |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads