Штурмбанфюрар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штурмбанфюрар (ням.: Sturmbannführer) — званне ў СА і СС, уведзена ў структуру СС у 1929 годзе як званне кіраўнікоў. З 1933 года выкарыстоўвалася як званне намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штурмбанаў (SS Sturmbann). У штурмбан уваходзілі чатыры невялікія падраздзяленні — штурмэ (SS Sturme), колькасна прыблізна роўныя армейскай роце (54-180 чал.), адно медыцынскае падраздзяленне, па колькасці роўнае армейскаму ўзводу (Sanitätsstaffel) і аркестр (Spielmannzug). Колькасна склад штурмбана даходзіў да 500—800 чалавек. З кастрычніка 1936 года, пры стварэнні войск СС адпавядала пасадзе камандзіра батальёна і званню маёра вермахта, а таксама шырокаму спектру штабных і адміністрацыйных пасад, такіх як ад’ютант камандуючага корпусам.
- Знакі адрознення штурмбанфюрара Вафен-СС
- Нарукаўная нашыўка на Маскіровачны касцюм
Remove ads
Гл. таксама
- Корпусныя колеры (войскі СС)
- Званні і знакі адрознення войск СС
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

