Шумерская мова
мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шуме́рская мо́ва — мова старажытных шумераў, на якой размаўлялі ў Паўднёвым Міжрэччы ў IV—III тысячагоддзях да н.э. Каля 2000 г. да н.э. шумерская мова была выцеснена акадскай мовай з гутарковай гаворкі, але працягвала выкарыстоўвацца ў якасці мовы рэлігіі, адміністрацыі і навучання аж да пачатку нашай эры[1]. Запісваўся клінапісам, які шумеры і вынайшлі. Прадстаўлена ў першую чаргу рэлігійнай, гаспадарчай і юрыдычнай літаратурай. Была адкрыта і расшыфравана ў XIX стагоддзі. Генетычныя сувязі не ўстаноўлены[2].

Рэканструкцыя фанетыкі ўскладняецца асаблівасцямі клінапіснай графікі. З'яўляецца аглютынатыўнай і эргатыўнай мовай. Дзеяслоў мае мноства прэфіксаў ладу і арыентацыі ў прасторы, але не мае катэгорыі часу. Звычайны парадак слоў — SOV (дзейнік — дапаўненне — выказнік)[2].
Remove ads
Зноскі
- Канева И. Т. Шумерский язык. — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — С. 6—7. — ISBN 5-85803-302-8.
- Дьяконов И. М. Шумерский язык // Лингвистический энциклопедический словарь.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads