Шхара

гара на мяжы Грузіі і Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шхараmap
Remove ads

Шхара (груз. შხარა) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага (водападзельнага) хрыбта, найвышэйшы пункт Грузіі. Вышыня 5068 м над узроўнем мора, некаторыя крыніцы даюць ацэнку ў 5201 м. Размешчана ў Сванетыі з поўдня і Безенгі ў Кабардзіна-Балкарыі з поўначы, на мяжы з Расіяй, прыкладна ў 90 км на поўнач ад горада Кутаісі. З’яўляецца часткай унікальнага 12-кіламетровага горнага масіва, вядомага пад назвай Безенгійская сцяна. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі. Схілы пакрытыя ледавікамі, на паўночным схіле — ледавік Безенгі, на паўднёвым — ледавік Шхара, ад якога часткова бярэ пачатак рака Інгур. Папулярнае месца альпінізму.

Хуткія факты Шхара, Найвышэйшы пункт ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads