Кабардзіна-Балкарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабардзі́на-Балка́рыя — рэспубліка ў складзе Расійскай Федэрацыі, суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночны Каўказ. Плошча 12,5 тыс.км². Дзяржаўнымі мовамі Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі на ўсёй яе тэрыторыі з'яўляюцца кабардзінская, балкарская і руская. Нацыянальны склад: кабардзінцы (55,3 %), рускія (25,1 %), балкарцы (11,6 %), асеціны (1,1 %). Мяжуе са Стаўрапольскім краем на поўначы, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй на поўдні, Карачаева-Чаркесіяй на захадзе. Падзяляецца на 10 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Нальчык, Прахладны, Баксан, Тырныауз.
Remove ads
Прырода
Кабрадзіна-Балкарыя размешчана на Паўночным Каўказе. Паводле характару рэльефу падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, перадгорную і горную. На поўначы размешчана Кабардзінская раўніна, якая на поўдні і паўднёвым захадзе спадзіста падымаецца да вышынь 500—600 метраў, потым пераходзіць у горы. Перадгор'і і горы займаюць 2/3 тэрыторыі рэспублікі. Найбольшыя вышыні Вялікага Каўказа знаходзяцца ў межах Бакавога і Галоўнага хрыбтоў: Эльбрус (5642 м), Дыхтаў (5203 м), Шхара (5058 м), Суган (4489 м).
Remove ads
Вядомыя асобы
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads