Шчэцінскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчэцінскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Шчэцінскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Szczeciński) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Шчэцін.

Хуткія факты Шчэцінскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны 1 кастрычніка 1985 года. Ён паўстаў на аснове аб’яднання факультэта інжынерна-эканамічнага транспарту Шчэцінскай палітэхнікі (які бярэ пачатак з 1946 года, калі гэта была асобная навучальная ўстанова: Акадэмія гандлю, а з 1950 года — Вышэйшая школа эканомікі) і Вышэйшай педагагічнай школы, якая функцыянавала з 1968 года як Трохгадовая школа настаўнікаў. У яе склад тады ўваходзілі 4 факультэты, 2 інстытуты, якія дзейнічалі на правах факультэтаў, і пяць агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.

На 2020 год ва ўніверсітэце працуюць каля 1100 выкладчыкаў і больш за 800 супрацоўнікаў адміністрацыі.

Remove ads

Структура

Інстытуты

  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут матэматыкі
  • Інстытут марскіх і экалагічных навук
  • Інстытут лінгвістыкі
  • Інстытут літаратуры і новых медыяў
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут філасофіі і кагнітывістыкі
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут сацыялогіі
  • Інстытут педагогікі
  • Інстытут навук аб палітыцы і бяспецы
  • Інстытут эканомікі і фінансаў
  • Інстытут кіравання
  • Інстытут прасторавай эканомікі і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
  • Інстытут навук аб фізічнай культуры
  • Інстытут правазнаўчых навук
  • Інстытут тэалагічных навук

Факультэты

  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Тэалагічны факультэт
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт фізічнай культуры і аховы здароўя
  • Факультэт эканомікі, фінансаў і кіравання
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads