Шызы голуб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шызы голуб (Columba livia) — шырока распаўсюджаная птушка сямейства галубіных, радзімай якой лічацца Еўропа, Паўднёва-Заходняя Азія і Паўночная Афрыка.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 33—37 см, маса 240—360 г. Апярэнне шызае, на шыі з металічна-зялёным і фіялетавым адценнем, на паясніцы белая паласа. На крылах 2 папярочныя чорныя палосы, на канцы хваста адна шырокая.
Пашырэнне
Аселы. У прыродзе насяляе абрывістыя, патрэсканыя скалы, часта прыморскія (ахвотней з паўд. экспазіцыяй), гліністыя яры ў стэпах або каля рэк, а таксама руіны высокіх пабудоў сярод адкрытых тэрыторый. Пранікае ў населеныя пункты, ахвотна засяляе цэнтры гарадоў, дзе звычайна пасяляецца гарадскі галуб, якія таксама могуць быць здзічэлымі свойскімі галубамі (C. l. forma domestica).
Арэал: Фарэрскія астравы, Шатландыя і навакольныя астравы, Ірландыя, Паўднёвая Еўропа, лакальна ў Пірэнеях і Альпах, Малая Азія, Аравійскі п-аў і Блізкі Усход, Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая, месцамi Усходняя Азія, Індыя, Шры Ланка, Паўночная Афрыка, на поўдзень да Джыбуці праз возера Чад да Манровіі. На Беларусі шырока распаўсюджаны ў населеных пунктах шматлікі аселы від.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Гняздуецца ў трэшчынах скал, норах па абрывах, пад стрэхамі, у нішах пабудоў, на балконах, карнізах. Нясе 2 яйкі. Расліннаедны, корміцца насеннем дзікіх і культурных раслін, рэшткамі ежы чалавека.
Прыручэнне

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці гэтыя птушкі былі прыручаныя чалавекам, у выніку былі выведзеныя так званыя хатнія галубы (Columba livia var. Domestica). У часы Вялікіх адкрыццяў чалавек перавозіў з сабой усю сваю маёмасць, у тым ліку і галубоў. Пасля здзічэлыя галубы (Columba livia var. Urbana) шырока распаўсюдзіліся ў свеце і сталі сінантропамі, звыклымі насельнікамі вялікіх гарадоў і сельскагаспадарчых ферм. Ад іх паходзяць шматлікія пароды дэкаратыўных і паштовых галубоў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads