Шырокае (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шырокае — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Плошча каля 0,14 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі каля 4,7 км. Возера старычнага тыпу. Берагі пясчаныя, узвышаныя, парослыя хмызняком.
Шырокімі пратокамі злучана з азёрамі Чорны Вір (на поўначы) і Аблуква (на паўночным усходзе). Мясцовасць пераважна нізінная, слабаўзгорыстая, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком. На поўнач ад возера знаходзіцца вялікі лясны масіў.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads