Шэметаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэ́метаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Шэметава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Канстанцінаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Багацькі, Венцавічы, Каладзянка, Калодна, Каўзані, Кругліца, Лукашэвічы, Міхалоўшчына і хутар Калодна)[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сырмежскага сельсавета[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads