Шандар Пецёфі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́ндар Пе́цёфі (венг.: Petőfi Sándor; 1 студзеня 1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31 ліпеня 1849) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.
Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.
У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.
На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, М. Аўрамчык, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.

Remove ads
Беларускія пераклады
- Ліра і меч: Выбр. Пер. М. Хведаровіча. Прадм. Дз. Рада. Мн., 1971.
- Выбраная паэзія: Пер. М. Хведаровіча; новая рэд. перакладаў М. Ермалаева. Мн., 2017.
- У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957.
- У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977.
- У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978.
Зноскі
- Sándor Petőfi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Dr. Constant v. Wurzbach Petőfi, Alexander // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 84.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads