Мікола Якаўлевіч Аўрамчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык
Remove ads

Міко́ла Я́каўлевіч Аўра́мчык (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык[1].

Хуткія факты Мікола Аўрамчык, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах[1]. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты[1]. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі.

Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў у 1949 годзе філалагічны факультэт БДУ[1]. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947). У 1953—1980 гадах рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Жыў у вёсцы Ступяні.

Меў трох дачок — Святлану, Ірыну, Наталлю.

Thumb
Святкаваньне 95-гадовага юбілею М. Аўрамчыка. 2015

Апошнія гады цяжка хварэў. Памёр 8 мая 2017 года ў Мінску[2]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 108/7/17)[3].

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1937[1] у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі настаўнікамі былі Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі — Максім Танк і Пімен Панчанка[4].

Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае[1].

У вершах М. Аўрамчыка адлюстраваны драматычны ваенны лёс паэта, жыццё ў фашысцкай няволі, шахцёрская праца, вучоба ва ўніверсітэце, уражанні ад паездак па краіне. Майстар сюжэтна-арганізаванага верша, канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага эцюда, замалёўкі[1].

Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т. л. часопісе «Дзеяслоў».

Разам з Н. Гілевічам суаўтар самвыдатаўскай паэмы «Сказ пра Лысую гару», у якой з’едліва апісваліся норавы беларускіх літаратараў, занятых не творчасцю, а дзялёжкай зямельных участкаў.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org (8 траўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017.
  3. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads