Эва Астроўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эва Марыя Астроўская (польск.: Ewa Maria Ostrowska; 24 снежня 1938, Вілейка — 12 ліпеня 2012, Вежбіны, Польшча) — польская пісьменніца, журналістка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў Вілейцы.
З пачаткам вайны апынулася ў бабулі і дзядулі Браніслава і Вітольда Кандрацкіх у Ляндварове ля Вільні. Бацька загінуў у Катыні.
Пасля вайны жыла ў Лодзі. Навучалася сацыялогіі ў Лодзьскім універсітэце.
Вядомая як аўтар шматлікіх аповесцяў, пераважна на сямейныя тэмы. Выдавала таксама кніжкі для дзяцей і моладзі, трылеры, дэтэктывы. За кнігу “Што чутно за гэтымі дзвярыма” (Co słychać za tymi drzwiami) атрымала Прэмію Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters – 1988). Лаўрэат прэміі Старшыні Савета міністраў Польшчы за кнігі для дзяцей і моладзі.
Яе кнігі перакладаліся на чэшскую, славацкую, венгерскую і рускую мовы[1].
Remove ads
Зноскі
- «Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads