Эдвард Колі Бёрн-Джонс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдвард Колі Бёрн-Джонс
Remove ads

Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.

Хуткія факты Эдвард Колі Бёрн-Джонс, Дата нараджэння ...

У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.

Remove ads

Зноскі

  1. RKDartists
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>
  3. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads