Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі (руск.: Эдмунд Семенович Миляновский; нар. 1837) — архітэктар. Брат магілёўскага інжынера-архітэктара Уладзіслава Міляноўскага.
Remove ads
Біяграфія
Выхоўваўся ў Будаўнічым вучылішчы (1850-1862). Выпусціўся з чынам губернскага сакратара і прызначаны на службу ў Пензенскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].
Да 1864 года стаў першым малодшым архітэктарам Пензенскай губерні. Калежскі асэсар. 31 сакавіка 1873 года малодшы архітэктар Міляноўскі Э. С. падаў прашэнне аб адстаўцы з прызначэннем пенсіі, яго прашэнне было здаволена. Міляноўскі таксама часова выконваў абавязкі малодшага архітэктара ў маі 1880 года, а ў 1879—1882 гадах ён згадваўся як прыватны архітэктар[2].
Remove ads
Творчасць


Самая вядомая яго праца — дом купца Эміля Фёдаравіча Меергольда на вул. Лекарскай у Пензе, дзе прайшлі дзіцячыя гады рэжысёра Усевалада Меерхольда і цяпер размешчаны яго музей. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены і чарцёж Міляноўскага[2].
Зноскі
- Е. Г. Лапшина. АРХИТЕКТУРНЫЙ ОБРАЗ ДЕРЕВЯННОГО ЖИЛОГО ДОМА XIX—XX ВВ. И ЕГО ЭВОЛЮЦИЯ В СВЯЗИ СО СМЕНОЙ ТВОРЧЕСКОГО МЕТОДА (НА ПРИМЕРЕ Г. ПЕНЗЫ) // Актуальные проблемы науки и практики в различных отраслях народного хозяйства: сб. докладов III Национальной научно-практической конференции. Пенза/ [ред кол.: А. Н. Сафьянов и др.]: ПГУАС, 2020. — 176 с. ISBN 978-5-9282-1677-1
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads