Эдуард Аляксеевіч Белагураў

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Аляксеевіч Белагураў
Remove ads

Эдуард Аляксеевіч Белагураў (27 лістапада 1947, г. Бабруйск — 17 мая 1998) — беларускі мастак.

Хуткія факты Эдуард Аляксеевіч Белагураў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 27 лістапада 1947 года ў Бабруйску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе. Вучыўся ў Гаўрылы Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года[1].

Памёр 17 мая 1998 года[1].

Творчасць

Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах фігуратыўнай карціны і партрэта[1].

Асноўныя творы: «Дзеці вайны», «Дыялог», «Партрэт бацькоў», «Сямейны партрэт», «Каменьчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст», «Мелодыя адыходзячай ночы», «Вяртанне», «Час цішыні», «Хірургі. Аперацыя», «Залаты яблык», «Більярдны шар слановай косці», «Eccetera… Eccetera…»[1].

Thumb
«Равеснікі», Э. Белагураў.

Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.

Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы № 1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі[1].

Remove ads

Узнагароды

У 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads