Эдуард Канстанцінавіч Занкавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Канстанцінавіч Занкавец (27 верасня 1969, Лышча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хакеіст і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў 1986 годзе за мінскае «Дынама». У 1986-88 выступаў у першай лізе чэмпіянату СССР, а ў 1988-91 ў вышэйшай лізе. Пасля распаду СССР працягваў выступ за «Дынама» (а затым у 1993-94 за «Цівалі») у МХЛ і Беларускай экстралізе. У 1994-96 выступаў у МХЛ за омскі «Авангард». У 1996-98 выступаў у 2-й бундэслізе, у 1998-99 — у 1-й. У 1999—2000 гуляў у ГЛ-лізе. У 2000-01 гуляў у адной з найнізкіх ліг Паўночнай Амерыкі. Завяршыў кар’еру ў чэмпіянаце Расіі за ніжагародскае «Тарпеда». Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Remove ads
Дасягненні
- 1988 — перамога ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР.
- 1993 — чэмпіён Беларусі.
- 1994 — чэмпіён Беларусі.
- 1996 — бронзавы прызёр МХЛ.
- 2002 — 4-е месца на Алімпійскіх гульнях.
Кар’ера трэнера
У 2010—2011 гадах узначальваў нацыянальную зборную Беларусі па хакеі з шайбай.
Зноскі
- https://www.iihf.com/en/events/2017/wmia/teams/roster/45648/kazakhstan/ — Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 28 чэрвеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads