Эдуард Тубін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Тубін
Remove ads

Эдуард Тубін (англ.: Eduard Tubin; 18 чэрвеня 1905, Тарыла, Эстонія — 17 лістапада 1982, Стакгольм, Швецыя) — эстонскі і шведскі кампазітар. Стваральнік першага эстонскага нацыянальнага балета «Дамавік».

Хуткія факты Эдуард Тубін, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тарыла, Эстонія. Абодва яго бацькі былі аматарамі музыкі. Яго бацька граў на трубе і трамбоне. Упершыню талент Эдуарда Тубіна выявіўся ў дзяцінстве, калі хлопчык навучыўся граць на флейце і балалайцы. Пазней яго бацька абмяняў карову на фартэпіяна, каб хлопчык мог больш вучыцца музыцы, і Эдуард набыў дзякуючы свайму таленту папулярнасць у вёсцы. Тубін таксама добра граў на скрыпцы, напісаў некалькі канцэртаў для гэтага інструмента.

Вучыўся ў Хейна Элера ў Вышэйшай музычнай школе Тарту. Жыў і працаваў у Ныа, Тартускі павет, дзе даваў урокі ў мясцовай школе. Працаваў у горадзе Тарту дырэктарам тэатра «Ванемуйнэ». 20 верасня 1944 года, за два дні да ўступлення савецкіх войскаў у Талін, пераехаў разам з сям’ёй на ветразным судне «Трыіна» ў Швецыю, дзе жыў і тварыў да канца жыцця. Восем разоў наведваў Эстонію.

У 1982 годзе быў абраны ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію.

Жонка — балерына Эльфрыдэ Тубін (пры нараджэнні — Саарык). Сын — Эйна Тубін, работнік міністэрства абароны Швецыі і свабодны журналіст.

Сярод работ: 11 сімфоній (апошняя не скончана), 5 канцэртаў, 2 оперы, 2 балета. Шэраг камерных і харавых твораў.

Remove ads

Зноскі

  1. Tubin, Eduard // Sveriges dödbok 1860–2017 — 7 — Sveriges Släktforskarförbund, 2018. Праверана 8 кастрычніка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10685961'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q72569375'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads