Эймунтас Някрошус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эймунтас Някрошус (літ.: Eimuntas Nekrošius; 21 лістапада 1952 — 20 лістапада 2018, Вільнюс) — літоўскі тэатральны рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 лістапада 1952 года ў сялянскай сям’і. У васемнаццаць гадоў паступіў у Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, праз год паступіў у Маскве ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва на рэжысёрскае аддзяленне да А. А. Ганчарова.
Пасля заканчэння вучобы працаваў у Каўнаскім драматычным тэатры (1979—1980), пасля чаго працаваў у Вільнюсе ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры Літвы (1978—1992). У 1998 годзе стварыў свой тэатр «Мяно фортас». Нязменнымі мастакамі спектакляў Някрошуса з’яўляюцца яго жонка Надзея Гульцяева і сын Марыус Някрошус.
Памёр 20 лістапада 2018 года ў Вільнюсе.
Remove ads
Прызнанне і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1983)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1987)
- Прэмія Балтыйскай асамблеі (1994)
- Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (1997)
- Літоўская Нацыянальная прэмія прагрэсу (2008)
Зноскі
- Brozović D., Ladan T. Eimuntas Nekrošius // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads