Эйнары Копель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйнары Копель (эст.: Einari Koppel; 21 снежня 1925, Талін, Эстонія — 10 кастрычніка 1978, там жа, Эстонская ССР) — эстонскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Эстонскай ССР (1976).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і артыстаў (маці Ада Рэтсеп была зоркай кабарэ, бацька Юліус Копель — знакамітым цыркавым блазанам Лексам). У 1943 годзе скончыў Талінскую гарадскую школу. У 1946 годзе нядоўга вучыўся ў кансерваторыі. З 1946 года працаваў дыктарам Эстонскага радыё. У 1950 годзе скончыў Эстонскі дзяржаўны тэатральны інстытут (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра).
Дэбютаваў на тэатральнай сцэне драматычнага тэатра «Угала» ў Вільяндзі ў 1950 годзе. З 1958 па 1973 год — акцёр тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту.
У 1973—1978 гадах граў у Эстонскім драматычным тэатры ў Таліне. Удзельнічаў у музычных пастаноўках. Як прызнаны куплетыст, часта з’яўляўся ў забаўляльных праграмах Эстонскага тэлебачання. Незадоўга да смерці праспяваў на эстонскай мове песню кракадзіла Гены.
Чатыры разы быў жанаты. Двое дзяцей — сын (Эркі Сон) і дачка (Мале Копель).
Сярод роляў — Рычард III у аднайменнай п’есе Шэкспіра. Здымаўся ў кіно з 1955 года, сыграў у 16 фільмах і тэлесерыялах.
Памёр ад лейкеміі. Пахаваны на Лясных могілках Таліна.
Remove ads
Фільмаграфія
- «Венская паштовая марка» — Саўлюс
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads