Эканамічны факультэт БрДТУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эканамічны факультэт БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Факультэт быў створаны 1 лютага 1995 года. Ён быў заснаваны на базе студэнтаў спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць» набораў 1993 года (2 групы, у якіх 25 чалавек вучыліся за кошт бюджэту, а 11 чалавек упершыню ў гісторыі тады яшчэ Брэсцкага політэхнічнага інстытута самі аплачвалі сваё навучанне) і 1994 года (6 груп), якія да гэтага адносіліся да будаўнічага факультэта. У далейшым на факультэце былі адкрыты наступныя спецыяльнасці: Маркетынг; Сусветная эканоміка; Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; Арганізацыя вытворчасці. З 1995 года дэканам факультэта з’яўляўся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Анатоль Пятровіч Радчук.
Remove ads
Склад факультэта
У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры:
- бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту
- замежных моў
- інфарматыкі і прыкладной матэматыкі
- менеджменту
- сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый
- эканамічнай тэорыі і лагістыкі
Дэканы
- Анатоль Пятровіч Радчук (1995—?)
- Вікторыя Васільеўна Зазерская
Спасылкі
- Эканамічны факультэт БрДТУ Архівавана 28 лістапада 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads