Экарма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Экармаmap
Remove ads

Экарма (руск.: Экарма) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 14 км²[1]. Ненаселены.

Хуткія факты Экарма, Характарыстыкі ...

Востраў уяўляе сабою неактыўны вулкан з высокай канічнай вяршыняй (1179 м). Заходнія схілы абрывістыя, да 850 м. Астатнія схілы больш спадзістыя, усеяныя друзам. Берагі абрывістыя, аднак вакол вострава няма скал і рыфаў, за што старажытныя айны і далі яму сучасную назву (літаральна «вельмі бяспечная стаянка»). Сталых рэк і азёр з пітной вадой няма, хаця ў дажджлівыя сезоны ўтвараюцца часовыя водныя струмені. На поўначы вострава маецца некалькі гарачых серных крыніц.

Флора і фаўна бедныя. Нязначная травяністая расліннасць, мохі і лішайнікі. На востраве гняздуюць марскія птушкі. Ёсць лежня ластаногіх.

На востраве Экарма ніколі не было сталых паселішчаў. Айны наведвалі яго да канца XIX ст. толькі ўлетку для палявання. У 18751945 гг. належаў Японіі. Пасля II сусветнай вайны далучаны да РСФСР.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads