Эктар Кастра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эктар Кастра
Remove ads

Эктар Кастра (ісп.: Héctor Castro; 29 лістапада 1904 — 15 верасня 1960) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1930 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Хуткія факты Эктар Кастра, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Ва ўзросце 13 гадоў Эктар Кастра атрымаў траўму электрапілой, у выніку якой пазбавіўся кісці правай рукі, за што атрымаў мянушку Эль Манка (Аднарукі).

Алімпійскі чэмпіён 1928 года. Чэмпіён свету 1930 (адзіны чэмпіён свету ў гісторыі футбола без кісці рукі). Кастра забіў першы гол зборнай Уругвая на чэмпіянатах свету. Двухразовы чэмпіён Паўднёвай Амерыкі. У якасці гульца выйграў 3 чэмпіянаты Уругвая.

Выступаў за «Насьяналь» з Мантэвідэа з 1924 па 1936 год (з перапынкам у 1 сезон). Таксама выступаў за «Літа» і аргенцінскі «Эстудыянтэс».

Пасля завяршэння кар’еры футбаліста стаў трэнерам. Пад яго кіраўніцтвам «Насьяналь» 5 разоў выйграваў чэмпіянат краіны, а ў 1939 годзе Кастра быў памочнікам галоўнага трэнера, калі «Насьяналь» таксама стаў чэмпіёнам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads