Элара (спадарожнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элара (спадарожнік)
Remove ads

Элара (ад стар.-грэч.: Ἐλάρα) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр VII.

Хуткія факты Элара, Першаадкрывальнік ...
Remove ads

Адкрыццё

Быў знойдзены астраномам Чарлзам Перайнам 2 студзеня 1905 года ў Лікскай абсерваторыі. Названы ў гонар персанажа грэчаскіх міфаў Элары, каханай Зеўса. Афіцыйную назву атрымаў толькі ў 1975 годзе.

Арбіта

Элара здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11.741.000 км за 259,64 дзён. Эксцэнтрысітэт арбіты складае 0,22, нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа — 26,6 °. Належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі

Элара мае дыяметр у сярэднім 86 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня роўная 16,3 m. За 12 гадзін здзяйсняе абарот вакол сваёй восі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads