Элеанора Ганзага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элеанора Ганзага
Remove ads

Элеанора Ганзага дэла Ро́верэ (італ.: Eleonora Gonzaga della Rovere; 31 снежня 1493, Мантуя — 13 лютага 1570, Урбіна) — італьянская арыстакратка з дынастыі Ганзага, у шлюбе — герцагіня Урбінская.

Хуткія факты Элеанора Ганзага, Герцагіня Урбінская ...
Remove ads

Біяграфія

Старэйшая дачка Франчэска Ганзага, маркграфа Мантуі, і Ізабелы д’Эстэ. У верасні 1509 выйшла замуж за Франчэска Марыя дэла Роверэ, герцага Урбінскага і пляменніка папы Юлія II. У 1516 пераемнік Юлія, Леў X, захапіў Урбіна, і княжацкая пара была вымушана бегчы да бацькоў Элеаноры. Назад яны вярнуліся праз пяць гадоў, калі, скарыстаўшыся смерцю папы, Франчэска Марыя вярнуў свае ўладанні.

Дзеці Элеаноры:

  • Гвідабальда II дэла Роверэ (1514—1574), герцаг Урбінскі (з 1538)
  • Іпаліта дэла Роверэ (1525—1561), замужам за Антоніа д’Арагона, герцагам Мантальта
  • Лізавета дэла Роверэ (1529—1561), замужам за Альберыка Чыба
  • Джуліяна дэла Роверэ (1531—1563), замужам за Альфонса д’Эстэ, маркізам Мантэк’ё
  • Джуліа дэла Роверэ (1533—1578), кардынал-протапрэсвітар, затым кардынал Палестрыны і Сабіна-Поджа Міртэта

Вядомы партрэт герцагіні, напісаны Тыцыянам каля 1537. Акрамя гэтага Элеанору Ганзага называюць магчымай мадэллю вялікага венецыянца для карцін Дзяўчына ў футравай накідцы і La bella, а таксама прататыпам «Венеры Урбінскай».

Remove ads

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads