Элеанора Арагонская (каралева Навары)
каралева Навары (1479) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элеанора Арагонская яна ж Элеанора Наварская (ісп.: Leonor de Aragón; 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479) — кіраўніца Навары ў 1462—1479 гадах, каралева Навары з 28 студзеня па 12 лютага 1479 года, дачка караля Арагона Хуана II і каралевы Навары Бланкі I з дынастыі Трастамара.

Remove ads
Біяграфія
Элеанора нарадзілася ў горадзе Алітэ (Навара) і была трэцім, малодшым дзіцем Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай. Пасля смерці Бланкі наварскі прастол узурпаваў Хуан II, пазбавіўшы спадчыны ўласных дзяцей.
У 1441 годзе Элеанора выйшла замуж за графа Гастона IV дэ Фуа і ў наступным годзе з’ехала з мужам у Беарн. У 1455 годзе бацька абвясціў Элеанору сваёй спадчынніцай і прызначыў яе кіраўніком Навары. У 1462 яны заключылі дагавор, паводле якога Элеанора прызнавала Хуана II каралём Навары і давала згоду на ўзяцце сваёй сястры Бланкі пад варту (іх брат Карл Віянскі ў той час ужо памёр).
У 1464 годзе Бланка памерла (падазраюць, што яна была атручана). У 1468 годзе бацька зняў Элеанору з пасады рэгента Навары, але ў 1471 ізноў прызначыў кіраўніцай каралеўства.
Пасля смерці Хуана II у 1479 годзе Элеанора стала каралевай Навары, але праз тры тыдні памерла. Ёй было 53 гады. Каралеўскі прастол атрымаў у спадчыну яе ўнук Францыск Феб пад рэгенцтвам маці.
Remove ads
Шлюб і дзеці
Муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Фуа (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458. Дзеці:
- Гастон дэ Фуа (1444 — 23 лістапада 1470), віконт дэ Кастэльбон з 1462, прынц Віянскі
- П’ер II Малады дэ Фуа (7 лютага 1449 — 10 жніўня 1490), біскуп Вана з 1476, архібіскуп Арля, кардынал з 1476, віцэ-кароль Навары 1479—1484
- Жан дэ Фуа (пасля 1450 — 5 лістапада 1500), граф д'Этамп з 1478, віконт дэ Нарбон з 1468, прэтэндэнт на наварскі трон у 1483—1497 гг.
- Марыя дэ Фуа (пасля 1452—1467); муж: з 19 студзеня 1465 Гульельма VIII (19 ліпеня 1420 — 27 лютага 1483), маркіз Манферата
- Жанна дэ Фуа (пасля 1454 — пасля 10 лютага 1476); муж: з 19 жніўня 1469 Жан V д'Арманьяк (1420 — 6 сакавіка 1473), граф д'Арманьяк
- Маргарыта дэ Фуа (пасля 1458 — 15 мая 1486); муж: з 27 чэрвеня 1471 Францыск II (23 чэрвеня 1433 — 9 верасня 1488), герцаг Брэтонскі
- Кацярына дэ Фуа (пасля 1460 — да 1494); муж: з 1469 Гастон II дэ Фуа-Кандаль (пам. 1485), капталь дэ Бюш, граф дэ Кендал і дэ Бенож
- Ізабела дэ Фуа (пасля 1462 — ?)
- Элеанора дэ Фуа (пасля 1466 — у мален.)
- Жак дэ Фуа (каля 1469—1500), граф дэ Манфор
Remove ads
Зноскі
- varios autores Leonor de Navarra // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads