Элсуэрт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элсуэрт
Remove ads

Э́лсуэрт[1] — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элсуэрта.

Хуткія факты Элсуэрт, Кантынент ...

Найвышэйшая горная сістэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сенцінел і Херытыдж. Гара Вінсан у гарах Сенцінел (5140 м) — найвышэйшы пункт Антарктыды.

Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Вядомы радовішчы каменнага вугалю.

Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амерыканскім даследчыкам Лінкальнам Элсвартам, у гонар якога пазней атрымалі назву. У 1958—1966 гг. старанна даследаваны з паветра Геалагічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэракарты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads