Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка (нар. 7 лютага 1973, Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 7 лютага 1973 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996—1999 гадах навучалася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Працоўную дзейнасць у гэтым інстытуце яна пачала ў 1999 годзе на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. З 2004 па 2006 год працавала навуковым супрацоўнікам, з 2006 да 2015 года — старшым навуковым супрацоўнікам, а з 2015 года займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка таго ж аддзела[1].
У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мова беларускага перакладу „Хронікі“ М. Стрыйкоўскага пачатку XVII ст.» (навуковы кіраўнік — акадэмік А. М. Булыка)[1].
Старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых інтарэсаў: гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія, гістарычная марфалогія, гісторыя беларускай мовы, беларуская тэрміналогія, царкоўнаславянская мова. Суаўтарка «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 33-37)[1].
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014), Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2017), Падзякай Беларускай праваслаўнай царквы (2019), а таксама спецыяльным знакам «Дзень НАН Беларусі» (2023)[1].
Выбраныя публікацыі
- Лакальныя моўныя рысы ў «Жыціі Аўраамія Смаленскага» (па спісе XVII ст.) // Каб жыло наша Слова: зб. навук. арт. Брэст, 2009. С. 76–79.
- Святое Евангеліе. Слуцк: у 2 кн. Мінск, 2009. Кн. 1: Узноўлены тэкст; кн. 2: Даследаванне рукапісу (у суаўтарстве).
- «Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага (беларускі пераклад пачатку ХVІІ ст.) у святле беларуска-польскіх моўных кантактаў // Studia Białorutenistyczne. 2011. T. 5. S. 277–291.
- Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке: в 2 кн. Минск, 2012. Кн. 2: Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке [ц.-слав. текст, пер. на рус., белорус., англ. яз.] (у суаўтарстве).
- Табакъ – уязвление; шабасъ – ящъ // Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі: у 2 т. Мінск, 2013. Т. 2. С. 359– 431; 478–507.
- Баркалабаўскі летапіс. Мінск, 2013 (у суаўтарстве).
- Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве).
- Лексічныя розначытанні ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» (па спісах рэдакцыі Зборнікаў змешанага складу і Вялікіх Міней Чэцціх мітрапаліта Макарыя) // Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVII ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў: матэрыялы Х Міжнар. кнігазнаўчых чытанняў. Мінск, 2014. С. 174–179.
- Лексіка свецка-мастацкай пісьменнасці // Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 121–173.
- І.В. Воўк-Левановіч як даследчык гісторыі беларускай мовы // Беларуская лінгвістыка. 2022. Вып. 89. С. 30–37.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads