Эліуд Кіпчогэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліуд Кіпчогэ
Remove ads

Эліуд Кіпчогэ (англ.: Eliud Kipchoge; нар. 5 лістапада 1984(1984-11-05)[1], Капсісійва[d], Рыфт-Валі) — кенійскі бягун-стаер, двухразовы алімпійскі чэмпіён у марафоне (2016 і 2020), прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 і 2008 гадоў на дыстанцыі 5000 метраў, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне. Рэкардсмен свету ў марафоне (2:01:09, 25 верасня 2022, Берлін).

Хуткія факты Эліуд Кіпчогэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лістапада 1984 года ў вёсцы Капсісява (акруга Нанда, правінцыя Рыфт-Валі, Кенія). Быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Яго выхаваннем займалася маці, настаўніца па прафесіі.

У 1999 годзе скончыў сярэднюю школу імя Каптэля ў Капсісяве. З дзіцячых гадоў бегаў. У 16 гадоў сустрэў свайго будучага трэнера Патрыка Санга, срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1992 года і двух чэмпіянатаў свету, і з 2015 года пачаў з ім сумесныя трэніроўкі.

Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Элдарэце на захадзе Кеніі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads