Святы Эмерык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Святы Эмерык
Remove ads

Святы Эмерык, Святы Імрэ, Эмерык Венгерскі (венг.: Imre; каля 1000 года ў Веспрэме, памёр 2 верасня 1031 года ў Трансільваніі) — каталіцкі святы, венгерскі каралевіч з дому Арпадаў, сын караля Іштвана Святога.

Хуткія факты Эмерык, Дата нараджэння ...

Пра жыццё Імрэ захавалася мала звестак. Ён быў меркавана другім сынам караля Іштвана і адзіным, які дажыў да сталага ўзросту. Пра паходжанне імя Імрэ існуе дзве версіі. Па адной, Імрэ быў названы ў гонар дзядзькі, імператара Генрыха Святога, такім чынам, Імрэ — венгерскі варыянт імя Генрых[2]. Па іншай версіі, Імрэ — гэта венгерскі варыянт нямецкага імя Эмерых[3]. У маладосці яго настаўнікам быў Святы Гелерт, які выхоўваў прынца ў строгім і аскетычным духу. Іштван I бачыў у Імрэ свайго пераемніка, пісаў для яго павучанні, у якіх выкладаў саветы па кіраванні дзяржавай, і планаваў у канцы жыцця зрабіць яго сваім суправіцелем. Існуе паданне, што Імрэ даў у кафедральным саборы Веспрэма зарок цноты[4].

Ва ўзросце 31 года Імрэ загінуў ад нападу кабана падчас палявання ў Трансільваніі на тэрыторыі сучаснага румынскага жудзеца Біхор. Быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Секешфехервары. Аж да пачатку турэцкага прыгнёту магіла Эмерыка была аб’ектам паломніцтваў. У 1083 годзе Імрэ быў кананізаваны папам Рыгорам VII адначасова са сваім бацькам. Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 4 лістапада. Галоўны іконаграфічны атрыбут — лілея, сімвал бязгрэшнасці.

Шанаванне святога Эмерыка прывяло да таго, што імя Эмерык (формы Эмеры, Эмары, Эмрык, Амерыкус, Амерыга) распаўсюдзілася па Еўропе паралельна з імем Генрых[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #132969815 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Сайт г. Веспрэм(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2009. Праверана 28 сакавіка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads