Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года
Remove ads

Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — працэс адцёку насельніцтва з Беларусі, які ўзмацніўся пасля пачатку масавых акцыяў пратэсту супраць чаговага перавыбрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі.[1] Асноўнымі напрамкамі іміграцыі з'яўляюцца Польшча, Украіна, Літва і Латвія.

Thumb
Дынаміка выдачы грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства ў Польшчы

Маштабы эміграцыі

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2021—2022 гадах больш за 200 тысяч грамадзян пакінулі Беларусь[2].

Па дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы за перыяд з чэрвеня 2020 года па ліпень 2021 года беларусам было выдадзена больш за 178 тысяч віз, 12 тысяч з якіх з'яўляюцца гуманітарнымі. У якасці параўнання, за ўвесь 2019, да пачатку пратэстаў Польшча выдала грамадзянам Беларусі 7 гуманітарных віз.[3][4]

Літва за 9 месяцаў 2021 года выдала беларусам больш за 4 тысячы гуманітарных віз. Акрамя гэтага з верасня 2020 года па жнівень 2021 года грамадзянам Беларусі было выдадзена 20 тысяч нацыянальных літоўскіх віз. 206 чалавек накіравалі запыт на атрыманне прытулку ў Літве.[4] Інтэрнэт-выданне dev.by, якое спецыялізуюцца на IT-сектары Беларусі, ацаніла колькасць пакінуўшых краіну IT-спецыялістаў у 16-23 тысячы чалавек[5].

Remove ads

Грамадская рэакцыя

20 жніўня 2020 года, праз 2 тыдні пасля пачатку масавых пратэстаў, больш за 150 эканамістаў з 25 краін свету звярнуліся з адкрытым лістом[6] да беларускага ўраду. Яно змяшчала папярэджанне аб згубных наступствах для эканомікі ў выпадку далейшага парушэння правоў чалавека і эканамічных правоў грамадзян[7]. МУС Беларусі у сваю чаргу ініцыявала змены ў закон «Аб грамадзянстве», якія дазваляюць пазбаўляць грамадзянства пакінуўшых краіну беларусаў у выпадках, калі яно атрымана шляхам натуралізацыі.[8][9] Урадамі Польшчы і Украіны былі прынятыя дакументы, якія палягчаюць эміграцыю і знаходжанне на тэрыторыі гэтых краін.[10]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сколько айтишников уехало из Беларуси за два года?(недаступная спасылка). thinktanks.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2023. Праверана 2 студзеня 2023.
  2. Economists from around the World Appeal to Belarusian Authorities. voiceforbelarus.com. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2020. Праверана 2 студзеня 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads