Эміль Верхарн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эміль Верха́рн (фр.: Émile Verhaeren; 21.5.1855, Сент-Аман каля Антверпена, Бельгія — 27.11.1916) — бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на французскай мове.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў езуіцкі калегіум і юрыдычны факультэт Брусельскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Маладая Бельгія» (1881).
Аўтар паэтычных зборнікаў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (1904—11), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), мастацкіх біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываеннай публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915).
У паэзіі Э. Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У. Уітмена і французскіх сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М. Багдановіча, які пераклаў на беларускую мову верш «Паўстанне». Творы Э. Верхарна перакладаў на беларускую мову Л. Баршчэўскі.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Няўлоўнае; Пабожнае // Наша слова. 1994.
Зноскі
- Emile Verhaeren
- Emile Verhaeren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118768085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- Верхарн Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Bibliothèque nationale de France Verhaeren, Émile (1855-1916) // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 14 студзеня 2021.
- RKDartists Праверана 3 кастрычніка 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads