Эндру Танэнбаўм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эндру Танэнбаўм
Remove ads

Эндру Сцюарт «Эндзі» Танэнбаўм (нар. 1944) — прафесар камп’ютарных навук універсітэта Врые (Амстэрдам, Нідэрланды) дзе узначальвае групу распрацоўнікаў камп’ютарных сістэм. Найбольш вядомы як аўтар Minix, свабоднай Unix-падобнай аперацыйнай сістэмы, створанай для навучальных мэтаў, і як аўтар кніг па камп’ютарным навукам і RFID-вірусу. Таксама з’яўляецца галоўным распрацоўнікам пакета «Amsterdam Compiler Kit». Лічыць сваю ролю выкладчыка найважнейшай у сваім жыцці.

Хуткія факты Эндру Танэнбаўм, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Стаў бакалаўрам фізічных навук у Масачусецкім Тэхналагічным Інстытуце ў 1965. Атрымаў доктарскае званне па фізіцы ва Універсітэце Берклі ў 1971. Пераехаў жыць у Нідэрланды да сваёй жонкі, але пакінуў для сябе амерыканскае грамадзянства. Выкладае прадметы «Камп’ютарная арганізацыя» і «Аперацыйныя сістэмы». Эндру Танэнбаум выкладае курсы па структуры камп’ютараў і аперацыйных сістэм, таксама атрымаў ступень доктара філасофіі. У 2009 годзе атрымаў грант памерам 2,5 мільёны еўра ад Еўрапейскай даследчай рады на развіццё MINIX

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads