Архібіскуп Кентэрберыйскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архібіскуп Кентэрберыйскі (англ.: Archbishop of Canterbury) — духоўны глава Царквы Англіі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама духоўны лідар Англіканскай супольнасці ва ўсім свеце. Ён таксама з’яўляецца главой дыяцэзіі Кентэрберы.

У якасці главы Кентэрберыйскай дыяцэзіі (261 прыход на тэрыторыі плошчай каля 1000 кв. міль) духоўна акармляе вернікаў ва ўсходняй частцы графствы Кент з насельніцтвам 890 тыс. чалавек. У якасці прымаса Англіі дзеліць шэраг паўнамоцтваў з архібіскупам Ёркскім. У юрысдыкцыю архібіскупа Кентэрберыйскага ўваходзяць 30 дыяцэзій у яго правінцыі Англіканскай царквы (29 у паўднёвай Англіі і адна ў кантынентальнай Еўропе); архібіскуп Ёркскі мае ў сваёй правінцыі 14 дыяцэзій. У якасці главы Англіканскай супольнасці (34 правінцыі і каля 80 млн вернікаў па ўсім свеце) выступае ад яго імя як выразнік узгодненага меркавання, але не з’яўляецца аднаасобным вярхоўным іерархам, падзяляючы паўнамоцтвы з кіруючымі структурамі супольнасці[1].
З 4 лютага 2013 года 105-ы Архібіскуп Кентэрберыйскі — Джасцін Уэлбі.
Remove ads
Гл. таксама
- Спіс архібіскупаў Кентэрберыйскіх
- Кентэрберыйскі сабор
Зноскі
- Афіцыйны сайт архібіскупа Кентэрберыйскага: Roles and priorities Архівавана 18 лістапада 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads