Эрвэ Базен

французскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрвэ Базен
Remove ads

Эрвэ Базен (фр.: Hervé Bazin), сапраўднае імя Жан-П’ер Мары Эрвэ-Базен (фр.: Jean-Pierre Hervé-Bazin; 17 красавіка 1911Анжэ — 17 лютага 1996) — французскі пісьменнік, удзельнік Руху Супраціву, прэзідэнт Ганкураўскай акадэміі (з 1973). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1980).

Хуткія факты Эрвэ Базен, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў пабожнай буржуазнай сям’і. Дзяцінства прайшло ў дэпартаменце Мен і Луара. Праз частыя канфлікты з уладнай маці (вобраз якой пазней выведзены ў рамане «Гадзюка ў кулаку») некалькі разоў уцякаў з дому, пакуль у 20 гадоў урэшце не пакінуў сям’ю. Нягледзячы на цяжкія ўспаміны, выкліканыя бацькоўскай сядзібай, усё жыццё заставаўся вельмі прывязаны да родных мясцінаў — менавіта там адбываюцца дзеі большасці яго раманаў.

Пасля пансіяната Эрвэ Базен паступіў на факультэт літаратуры ў Сарбоне. Дзеля заробку браўся за кожную працу, змяніў шмат прафесій. Самастойнае жыццё пачаў прадаўцом хустак і шкарпэтак на вядомай вуліцы Лепік у Парыжы, дарозе ў краіну мастакоў — на Манмартр. Гандаль не пайшоў, але Базен не журыўся, асвойваў прафесію за прафесіяй. Быў мулярам, тынкоўшчыкам, цесляром, электраманцёрам. Літаратурную дзейнасць пачаў беспаспяховымі вершамі. У 1946 годзе стварае паэтычны часопіс «Ракавіна» (La Coquille), выпусціў 8 нумароў; у 1948 годзе атрымаў прэмію Апалінера за «Дзень» (Jour) — свой першы зборнік паэм, напісаны як працяг À la poursuite d’ris. Потым парадай Поля Валеры кінуў паэзію і заняўся прозай.

Канфліктныя адносіны з маці натхнілі пісьменніка на раман «Гадзюка ў кулаку» (Vipère au poing, 1948), апавяданне пра поўныя нянавісці адносіны ў сям’і Рэзо: бяздушную і жорсткую маці, што ўвесь час знаходзіць новыя спосабы прыгнёту і прыдзірак, і яе дзяцей, найперш апавядальніка Жана Рэзо. Гэтыя «Атрыды ў фланэлевай камізэльцы», як называў раман сам Эрвэ Базена, былі добра ацэнены крытыкам Марысам Надо. Раман меў велізарны поспех у пасляваенны час, як і многія іншыя, дзе натуралістычна апісваліся норавы эпохі і ствараліся верагодныя псіхалагічныя партрэты. Персанажы «Гадзюкі ў кулаку» сталі героямі і іншых раманаў: «Смерць коніка» (La mort du petit cheval, 1950) і «Крык савы» (Cri de la chouette, 1971).

У 1950 годзе Эрвэ Базен апублікаваў L’amour est à réinventer ў часопісе Люсі Фор[fr] La Nef, у тым жа нумары друкаваліся творы Марселя Аклера[fr], Жака Адыберці, Эміля Данаэна[fr], Марыса Друона і Андрэ Маруа.

Эрвэ Базена лічаць «сямейным раманістам», сям’я — цэнтральная тэма ўсіх яго раманаў. Эдварда Кузьміна адзначала, што «аналіз псіхалогіі шлюбу <…> надзвычай грунтоўна і пільна распрацаваны пісьменнікам». Пры гэтым, як паказвае крытык у сувязі з раманам «Шлюбная жыццё» (Le Matrimoine, 1966), «кожная палова роду чалавечага можа прачытаць яго са сваіх пазіцый. Жанчыны прачытаюць яго з гарачым спачуваннем, пазнаўшы, нібы ў люстэрку, свае штодзённыя вялікія і маленькія драмы. Мужчына ж можа прачытаць раман з поўным самаздавальннем, салідарны з героем, разам з ім абвінаваціўшы жанчыну ва ўсім бязладдзі побыту. І не адразу заўважыць, што, здаецца, пісьменнік злавіў яго ў пастку»[8]. У гутарках Базен бязбоязна раскрываўся, падахвочваючы і суразмоўцу быць такім жа непасрэдным і адкрытым, каб не марнаваць час размовы. Базен спяшаўся жыць, павышаны тэмп жыцця, нават разводы і шлюбы (якіх было чатыры), колькасць дзяцей, ледзь не большае за колькасць раманаў, былі нармальным адлюстраваннем падараванага яму леанардаўскага творчага і жыццёвага зараду[9].

Тым жа часам Базен піша навелы і эсэ, як, напрыклад, «Усё, у што я веру» (Ce que je crois, 1977).

У 1960 годзе Эрвэ Базен стаў членам Ганкураўскай акадэміі, а ў 1973 годзе яе прэзідэнтам (Хорхэ Семпрун, які мусіў змяніць Франсуа Нурысье, перадаў Базену сваю чаргу).

Эрвэ Базен быў актывістам руху за мір, звязанага з Камуністычнай партыяй, ідэі якой былі блізкія пісьменніку. Удзельнічаў у Супраціве, не прыняўшы капітуляцыі Францыі перад нацысцкай Германіяй. У пасляваенныя гады Базен змагаўся супраць ідэі магчымасці ядзернага канфлікта[9]. Падтрымліваў з Францыі сям’ю Розенбергаў, пакуль ішоў судовы працэс па іх справе.

У 1980 годзе Эрвэ Базен атрымаў Міжнародную Ленінскую прэмію, на што Ражэ Пейрэфіт іранічна заўважыў: «Эрвэ Базен атрымаў дзве прэміі, якія склалі пару: Ленінскую прэмію за мір і Прэмію за чорны гумар[fr]».

Remove ads

Новыя знакі прыпынку

У эсэ 1966 годзе Plumons l’Oiseau прапанаваў шэсць новых знакаў прыпынку (уключна з выкарыстаным і да гэтага іранічным знакам)[10]:

Асноўныя творы

• «Змяя ў кулаку» / Vipère au poing (1948)
• «Галавой аб сцяну» / Tête contre les murs (1949)
• «Смерць коніка» / La Mort du petit cheval (1950)
• «Устань і ідзі» / Lève-toi et marche (1951)
• Contre vents et marées (1953)
• «Я люблю нягледзячы ні на што…» / Qui j’ose aimer (1955)
• «Дзеля сына» / Au nom du fils (1960)
• «Алей ў агонь» / L’huile sur le feu (1965)
• «Шлюбная жыццё» / Le Matrimoine (1966)
• «Шчасліўцы з вострава адчаю» / Les Bienheureux de la désolation (1970)
• «Крык савы» / Cri de la chouette (1971)
• «Мадам Экс» / Madame Ex (1974)
• «І агонь пажырае агонь» / Un feu dévore un autre feu (1978)
• «Зялёны храм» / L'église verte (1981)
• Le Démon de minuit (1988)
• L'École des pères (1991)

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.

• Здаецца мансарда // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.

Зноскі

1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 13 студзеня 2022.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 кастрычніка 2023.

3. Hervé Bazin // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Hervé Bazin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. birth certificate

6. abART Праверана 1 красавіка 2021.

7. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

8. Э. Кузьмина. Роман или исследование? // «Литературное обозрение», 1973, № 7, с.86-88.
9. Девиз Базена - надо выстоять. Лоллий Замойский(недаступная спасылка). artrevue.org. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2018. Праверана 21 сакавіка 2019.
10. Hervé Bazin: Plumons l’oiseau. Editions Bernard Grasset, Paris 1966, u. a. S. 142.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads