Эрнст Вільгельм Най
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнст Вільгельм Най (ням.: Ernst Wilhelm Nay; 11 чэрвеня 1902, Берлін — 8 красавіка 1968, Кёльн) — нямецкі мастак і графік, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.
Remove ads
Жыццё і творчасць
У 1921—1922 гадах навучаўся ў Берліне на кнігагандляра. У 1925—1928 гадах вучыўся жывапісу ў класе Карла Гофера пры Аб’яднанай дзяржаўнай школе па свабодным і прыкладным мастацтве ў Берліне. У 1926—1927 гадах браў удзел у выстаўках Берлінскага сецэсіёна і мюнхенскага Новага сецэсіёна. З 1928 года жыў у Парыжы, а затым, атрымаўшы ў 1930 годзе Борнхальм-стыпендыю для ўдасканалення мастацкага майстэрства, з’яжджае ў Італію. У 1931—1932 гадах жыў і працаваў на Віла Масіма ў Рыме.
У 1937 годзе яму забаранілі выстаўляцца ў Германіі, працы Ная нацысты абвясцілі «дэгенератыўным мастацтвам», як «узоры» некалькі твораў выстаўлены на нацысцкіх выстаўках «дэгенератыўнага мастацтва» ў Берліне і Мюнхене.
У 1937—1938 гадах жыў у Эдварда Мунка ў Лафатэне, Нарвегія. У 1939—1945 гадах у гады Другой сусветнай вайны прызваны ў армію. У 1943 годзе атэлье мастака ў Берліне знішчана падчас бамбардзіроўкі.
Remove ads
Зноскі
- Ernst Wilhelm Nay
- Ernst Wilhelm Nay // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118586653 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Ernst Wilhelm Nay // Brockhaus Enzyklopädie
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads