Эрнст Рэйтэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнст Рудольф Іаганес Рэйтэр (ням.: Ernst Rudolf Johannes Reuter; 29 ліпеня 1889, Абенро, правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн (Паўночны Шлезвіг), цяпер Данія — 29 верасня 1953, Заходні Берлін) — нямецкі палітык сацыял-дэмакрат; бургамістр Магдэбурга (1931—1933) і кіруючы бургамістр Берліна (1948—1953); у 1918 годзе ў Савецкай Расіі — камісар па справах немцаў Паволжа.
Remove ads
Біяграфія
У 1931—1933 гадах займаў пасаду обер-бургамістра Магдэбурга. У часы сусветнага эканамічнага крызісу Рэйтэр змагаўся з беспрацоўем і недахопам жылля, якія ахапілі горад. У 1932 годзе Рэйтэр стаў дэпутатам рэйхстага, у апошні раз абранага ў выніку дэмакратычных выбараў.
Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе быў зняты з усіх сваіх пастоў і двойчы інтэрнаваны ў канцэнтрацыйны лагер Ліхтэнбург каля Таргау — спачатку ў агульную камеру, а затым у камеру-адзіночку. У лагеры падвергся фізічным і псіхічным катаванням з боку аховы СС, страціў здароўе. Быў вызвалены пад міжнародным ціскам, арганізаваным англійскімі квакерамі. Бег з Германіі ў Англію, а затым перабраўся ў Турцыю, дзе па рэкамендацыі нямецкага эканаміста Фрыца Баадэ, які таксама эміграваў туды, Рэйтэр атрымаў месца дарадцы міністэрства эканомікі. У Анкары ён атрымаў званне прафесара горадабудаўніцтва.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Рэйтэр вярнуўся ў Германію і прыняў удзел у мясцовых выбарах 1946 года ў Берліне і пасля зноў узначаліў аддзел транспарту. У 1947 годзе Рэйтэра абралі кіруючым бургамістрам Берліна. Савецкі Саюз адмовіўся прызнаць за ім гэтую пасаду, таму ў 1948 годзе Рэйтэр становіцца кіруючым бургамістрам трох заходніх сектараў, якія ў наступным годзе аб’ядналіся ў Заходні Берлін. На пасадзе обер-бургамістра Берліна заставалася Луіза Шродэр.
Падчас блакады Заходняга Берліна ў 1948—1949 гадах Рэйтэр стаў сапраўдным сімвалам і прыкладам стойкасці горада супраць савецкай блакады. Заклікаў сусветную супольнасць не дапусціць падзення Заходняга Берліна і якая пачыналася словамі: «Народы свету! Зірніце на гэты горад!». Рэйтэр стаў другім (пасля Конрада Адэнаўэра) пасляваенным германскім палітыкам, які трапіў на вокладку часопіса «Тайм».
Remove ads
Зноскі
- Ernst Reuter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Biografisches Handbuch der Berliner Stadtverordneten und Abgeordneten 1946-1963 — B: Berlin Landesarchiv, 2011. — S. 218. — 331 с. — ISBN 978-3-9803303-4-3
- Ernst Reuter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads