Эрнё Герэ

венгерскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнё Герэ
Remove ads

Э́рнё Ге́рэ (венг.: Gerő Ernő, уродж. Эрнё Зінгер (венг.: Ernő Singer; 8 ліпеня 1891, Трэбушоўцы — 12 сакавіка 1980, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч.

Хуткія факты Эрнё Герэ, дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d] ...

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1918 года — член Камуністычнай партыі Венгрыі (КПВ). Пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі ў 1919 годзе збег у Вену. Жыў у Маскве з 1923 года і іграў вядучую ролю ў апараце Камуністычнага інтэрнацыянала. Знаходзіўся ў Іспаніі ў час Грамадзянскай вайны. Выступаў палітычным дарадцам Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія».

З 26 студзеня па 11 мая 1945 года — член Найвышэйшага Нацыянальнага савета. Пры дыктатуры Мацьяша Ракашы, якая шмат у чым капіявала сталінскі рэжым у СССР, быў членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ВПП, займаў пасады міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў.

З 21 ліпеня па 25 кастрычніка 1956 года займаў пост Генеральнага сакратара ЦК ВПП, да моманту яе фактычнага распаду і ўтварэнні на яе базе ВСРП. Лічыцца, што калі б Янаш Кадар ці Імрэ Надзь замяніў Мацьяша Ракашы ў ліпені 1956 года замест Эрнё Геры, венгерскай рэвалюцыі можна было б пазбегнуць[6].

Пасля сваёй адстаўкі падчас Венгерскага паўстання 1956 г., збег у СССР. У 1961 годзе вярнуўся ў Будапешт, за ўдзел у масавых рэпрэсіях быў выключаны з партыі. Працаваў перакладчыкам.

Remove ads

Зноскі

1. Erno Gero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Ernő Gerő // Brockhaus Enzyklopädie

3. Erno Gerö // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #124580246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. Történelmi Tár — 2010. Праверана 9 лютага 2025.

6. Джоанна Гранвилл (Johanna Granville), Первый Домино The First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A & M University Press, 2004. ISBN 1-58544-298-4.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads