Эсекіба

рака ў Паўднёвай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Эсекібаmap
Remove ads

Эсекі́ба (англ.: Essequibo) — найбуйнейшая рака Гаяны. Даўжыня — каля 700 км.

Хуткія факты Эсекіба, Характарыстыка ...

Эсекіба бярэ пачатак на Гвіянскім нагор'і і ўпадае ў Атлантычны акіян. Цячэ ў паўночным напрамку. У сярэдняй і ніжняй плыні фарміруе шырокую прырачную нізіну. Найбольшыя прытокі — Куюні і Мазаруні. У вусці ўтварае дэльту шырынёй да 20 км, з 365 астравамі, у тым ліку Легуанам і Хогам. Рака выносіць у акіян значную колькасць глею.

Эсекіба была адкрыта і ўпершыню даследавана іспанскімі канкістадорамі ў 1499 годзе.

Па меркаванні ўладаў Венесуэлы тэрыторыя па левым беразе Эсекіба (больш за 60% тэрыторыі Гаяны) складае венесуэльскі штат Гаяна-Эсекіба.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads