Гвіянскае нагор’е

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гвіянскае нагор’еmap
Remove ads

Гвіянскае нагор’е або Гвіянскае пласкагор’е — гарыстае пласкагор’е, даўжынёй каля 1930 км і вышынёй 300—1000 м, якое знаходзіцца на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж басейнамі рэк Арынока і Амазонка, і берагавой Гвіянскай нізінай. Тэрыторыя пласкагор’я падзелена паміж Венесуэлай, Гаянай, Сурынамам, Французскай Гвіянай і Бразіліяй. Горы Пакарайма, найвышэйшая вяршыня — гара Рарайма (вышыня 2810 м) на мяжы Венесуэлы, Бразіліі і Гаяны, фармуюць вышэйшую частку пласкагор’я.

Хуткія факты Гвіянскае нагор’е, Краіна ...
Thumb
Межы Гвіянскага шчыта

Геалагічна Гвіянское нагор’е — шчыт, складзены з дакембрыйскіх парод, падобных з Бразільскім нагор’ем. Яно складаецца з шырокіх плато старажытных крышталічных скал, пакрытых геалагічна нядаўнім пясчанікам і пластом лавы. Плато паднімаюцца адно за адным у выглядзе каласальных лесвіц з прыступкамі, якія дасягаюць сотняў метраў. Шматлікія рэкі (напр.рака Карантэйн), якія сілкуюцца вялікай колькасцю ападкаў, пачынаюцца ў пласкагор’і і сцякаюць з яго краёў, ствараючы глыбокія каньёны і вадаспады. 979-метровы вадаспад Анхель у Венесуэле — найвышэйшы вадаспад у свеце.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads